Instagram story viewer> @seabelarus> Posts
1.1K
followers
178
following
Official account of Seattle Belarusian community.
POSTS STORIES REELS TAGGED
Download All
Груфала па-беларуску? Батлейка?
Дайце дзве!
Запрашаем усей сям’ёй 31 кастрычніка ў захапляльную вандроўку па лесе разам з маленькім, але вельмі кемлівым Мышанём. Вас чакае сустрэча з Лісой, Савой, Змяёй… і, вядома, з Груфала!

🎭 батлейка
✂️ крафт для дзетак
🎃 тэматычны дрэс-код

Будзе смешна, утульна і трошкі страшнавата )
#theater #belarus #gruffalo #батлейка taken in Bellevue, Washington by @seabelarus
3
a day ago
Download
🍂 ВОСЕНЬСКАЯ ФОТАСЕСІЯ 🍂
Запрашаем на восеньскую фотасесію!

📸 Дзкуй Анне @landanna_photo, мясцовай фатографцы, якая шчодра дзеліцца сваім талентам, каб дапамагчы важнай справе і ладзіць з намі гэты fundraising event❤️

📅 18 кастрычніка
🕚 11:00–14:00
⏱️ 10 хвілін фотасесіі + 5 гатовых фота
💛 $85
📍 TOLOKA, Bellevue

🍁 Прыходзьце ствараць прыгожыя восеньскія ўспаміны і адначасова падтрымліваць добрую справу!

100% сабраных сродкаў пойдуць на падтрымку @volyad ў яе барацьбе. ❤️

Шчыры дзякуй Ганне за тое, што робіць гэты збор магчымым і дапамагае змяняць свет да лепшага праз сваё мастацтва. ❤️

✨ Захоўвайце прыгожыя ўспаміны. Падтрымлівайце добрую справу.
🍂📸❤️ taken in Ukrainian Cultural Center Toloka by @seabelarus
1
5 days ago
Download
🎃 І вы прыходзьце на батлейку! 🎃
.
.
#belarus #seattle #theatre #батлейка taken in Bellevue, Washington by @seabelarus
1
5 hours ago
Download
Чырвона-залёны, Міньён, ліска, XXL size немаўля, каток, Жасмін, Taco, трансформер, чалавек-павук, Русалка, шалёны Гарбузік, францужанка, бягун, падлетак - і гэта не канчатковы спіс герояў забега -маскарада! Пераможцам у намінацыі "Лепшы касцюм" сярод дзяцей стаў "шалёны Гарбузік", а сярод дарослых - Ліска красуня.

Пра конкурс "Лізні ці Нюхні" цяпер ходзяць легенды 😅

Нашы вечарыны заўсёды з агеньчыкам!
Не прапусскайце, далучайцеся. Абвесткі шукайце ў ленце і на нашым сайце www.Seattlebelarusians.org. taken in Central Park - Issaquah Highlands by @seabelarus
0
12 days ago
Download
Другі год мы ладзім восеньскі "Забег-маскарад". Новы год - новыя вобразы ўдзельнікаў, якія не стамляюцца здзіўляць! Бяжым ва ўсю моц і робім гэта весела, што людзі з суседняй альтанцы хочуць да нас далучыцца 🤪 Ці гэта не знак, што гэта крутая ідэя вечарыны!?

Што рабіць, калі вы прапусцілі?
🙅‍♀️Не сумаваць.
☝️Прыдумваць касцюм на наступны год.
📆Браніраваць апошнія выходныя Верасня 2027.

Free and reduced entrance supported by @kc4culture . taken in Central Park - Issaquah Highlands by @seabelarus
1
13 days ago
Download
Панк-рок вечарок ў Юрам Стыльскім🤘
🤌Новыя і старыя хіты
🎸электра гучанне
🚨full band 
🍺у Lucky 7 Bar$Grill

Кідайце ўсе справы, шукайце babysitter і гайда на САМЫ драйвовы вечар вашай восені. Лепш ужо не будзе!

9 Кастрычніка 
6РМ open doors
7PM show time

Квіткі ў шапцы☝️ by @seabelarus
0
14 days ago
Download
На што можна глядзець вечна?
На тое, як гарыць агонь, цячэ вада і....як адпачываюць мамы, пакуль таты лазяць з дзецьмі па вяроўках і розных перашкодах 😂

ПЯТАЯ сустрэча Клюба "Тата і Я" прайшла на вышыні! У прамым і пераносным сэнсе. Лазалі, поўзалі, змагаліся са сваімі страхамі і пашыралі межы магчымасцяў дзяцей. 1,5 гадзіны праляцела незаўважна! 

Сачыце за абвесткамі і новымі сустрэчамі Клюба 😉

Free and reduced fee access is granted by @kc4culture . taken in High Trek Adventures Ropes Course & Ziplines by @seabelarus
0
22 days ago
Download
Каіткі ў шапцы профіля і ў першым каментары!
📣
Запрыгваем у каляску, наступны прыпынак - панк-рок вечар з фронтмэнам гурта Дай Дарогу! - Юрам Стыльскім

Вас чакае:
- электра канцэрт
- full band 
- лютыя хіцяры 
- прэзентацыя новых песень.

Самы энэргазатратны вечар вашай восені разам з Юрам Стыльскім!
#дайдарогу #seattle #punk by @seabelarus
5
a month ago
Download
Ва ўсю моц! Касцюміраваны забег 2026

Час дастаць найлепшыя касцюмы (і бегавыя красоўкі)! 🏃‍♂️✨

Запрашаем дзяцей і дарослых на наш яскравы Касцюміраваны забег! Гэта выдатная магчымасць правесці актыўны дзень на свежым паветры, павесяліцца ў коле сяброў і праявіць сваю фантазію. Наш забег — гэта свята спорту, творчасці і восеньскага настрою, таму пакіньце хэлоўінскія жахі для кастрычніка і апранайцеся ў казку, супергерояў, любімых персанажаў ці проста ў нешта самае яркае і крэатыўнае!

Калі: 26 верасня | 11:00
Дзе: Issaquah Central Park
Дыстанцыі: 
- дзіцячая,
- дарослая 2К ці 6К

Што вас чакае:
* Конкурс касцюмаў: Аўтары найлепшых і найбольш арыгінальных убранняў сярод дзяцей і дарослых атрымаюць спецыяльныя падарункі!
* Агульны пікнік (Potluck): Прыносьце свае любімыя пачастункі і напоі, каб падзяліцца з сябрамі.
* Цудоўны настрой, супольны адпачынак, актыўныя гульні для дзяцей на пляцоўцы!

Збірайце сям'ю і рыхтуйце касцюмы!
Рэгістрацыя тут

Free and reduced fee access is granted by 4Culture. taken in Issaquah Highlands by @seabelarus
1
a month ago
Download
🤔Што рабіць, калі тваю ўлюбёную цацку ўзялі без дазволу? Як быць? Біцца ці размаўляць? А што казаць? А каму казаць? Аааааааа😭

Жвавік і Жоўцік (ну і Буслік) распавялі дзецям, як быць, калі такое здарылася з вамі . Як выйсці сябрамі з сітуацыі.  І Як самаму не стаць крыўдзіцелям. Такія простыя, але важныя рэчы ☝️

Сачыце за абвесткамі і далучайцеся да наступных Мяккіх гісторый з Юляй @yuliyabou 😘

Free and reduced fee access is granted by 4Culture. taken in Lake Hills Library by @seabelarus
1
a month ago
Download
Мы ведаем, што вы чакаеце на батлейку не меньш за нас. Таму запісвайце дату аловачкам у календар, рыхтуйце касцюмы і прыходзьце бавіць час разам!
Сачыце за анонсамі - хутка ўжо будуць квіткі!

#belarus #seattle #gruffalo #батлейка #тэатр taken in Bellevue, Washington by @seabelarus
0
a month ago
Download
Клюб №6 «Вяровачны гарадок» 🧗‍♂️

Наступная сустрэча клюба "Тата і Я" пройдзе ў High Trek Adventures — актыўны і вясёлы фармат для тат і дзетак разам!
Дзеці (і таты) чакае вяровачны парк: 30 хвілін інструктажу і 90 хвілін лазання і зіплайнаў. Усяго прыгода зойме каля 3 гадзін, таму прасім прыходзіць за 30 хвілін да пачатку.
📅 Калі: 20 верасня
🕐 Час: 11:30–14:00
📍 Дзе: High Trek Adventures, 11928 Beverly Park Rd, Bldg C, Everett, WA 98204
Узрост удзельнікаў: 4–10 гадоў.
Колькасць месцаў абмежаваная — 12 дзяцей

Free and reduced fee access is granted by @kc4culture .

Рэгістрацыя: https://www.zeffy.com/en-US/ticketing/klyub-tata-i-ya-vyarovachny-garadok-2 taken in High Trek Adventures Ropes Course & Ziplines by @seabelarus
0
2 months ago
Download
×

Download all media on this page

Photos Videos
back to up