Instagram story viewer> @beeheartwhispering> Tagged
419
followers
110
following
#свечкі, што асвятляюць цяплом сэрца і дом 💛
🐝 скручу-пасучу-навучу
🟢 індывідуальныя заказы ці
глядзі хайлайц ➡️ наяўнасць
УНП: АC1097216
POSTS STORIES REELS TAGGED
Ад імправізацыі да канцэпту – гэтая серыя здымкаў была знятая ў два этапы, як паступовы пераход ад спантаннасці да свядомага канструявання.

Першая частка здымкі – больш эмацыйная, спантанная.

Гэта была сапраўдная імправізацыя! Пасля здымкі засталася гародніна і кветкі, і мы з @hannasavanovich даверыліся інтуіцыі, ствараючы гэты нацюрморт. Атрымаўся хуткі і эмацыйны водгук на вясну, калі ўсё вакол пачынае прачынацца, вакол становіцца ўсё больш зеляніны самых розных адценняў, а наперадзе лета.

Другая частка – больш удумлівая і канцэптуальная.

Я прывезла частку кветак, садавіны і гародніны са здымкі дадому і не змагла так проста ўзяць і з’есці ўсё! :) Адчувала патрэбу зняць з імі нешта яшчэ, больш прадуманае. Я пакінула тых жа герояў, але прыбрала ўсё лішняе, спрабуючы намацаць нейкі канцэпт. Так з'явілася вежа з яблыкаў – як сімвал балансу і ўнутранай сілы, якая ёсць у кожным парастку.

У выніку атрымаліся падобныя па сутнасці, але зусім розныя па настроі кадры. І для мяне гэтая гісторыя пра тое, што прыгажосць бывае рознай: часам яна спантанная, а часам ёй трэба крыху формы і ўвагі. 

А што вам цяпер бліжэй: творчы хаос ці ўдумлівы баланс?
28
back to up